Вучні 6–7 класаў нашай гімназіі наведалі кінатэатр «Кастрычнік»

Дата: 27 сентября 2025 в 20:25
16 просмотров

Пазнавальны кінавечар для гімназістаў

Сёння вучні 6–7 класаў нашай гімназіі наведалі кінатэатр «Кастрычнік», дзе адбылася праграма прагляду дакументальнага фільма, прысвечанага дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь — Гербу і Сцягу.

✅Фільм раскрыў гісторыю ўзнікнення, значэнне і эвалюцыю галоўных атрыбутаў беларускай дзяржаўнасці. Гімназісты з цікавасцю паглыбілі веды пра нацыянальныя сімвалы, іх ролю ў фарміраванні патрыятызму і грамадзянскай самасвядомасці.

Мерапрыемства пакінула прыемныя ўражанні і стала важным этапам у выхаванні паважлівага стаўлення да гісторыі і культуры роднай краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.