Пасяджэнне Гомельскага абласнога савета старшакласнікаў «Беларусь — краіна адзінства»

Дата: 27 сентября 2025 в 20:39
13 просмотров

 Аляксандра Жытнікава — на абласным савеце старшакласнікаў

Сёння Аляксандра Жытнікава, вучаніца 10 “Б” класа і член Савета гімназістаў, прыняла ўдзел у пасяджэнні Гомельскага абласнога савета старшакласнікаў «Беларусь — краіна адзінства». Мерапрыемства сабрала актыўных і ініцыятыўных навучэнцаў з розных навучальных устаноў вобласці, каб абмеркаваць важныя пытанні грамадзянскай адказнасці, патрыятызму і роўнасці.

✅Удзел у такіх сустрэчах — гэта магчымасць для моладзі выказаць сваё меркаванне, падзяліцца ідэямі і стаць часткай вялікіх пераменаў у грамадстве.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.