Старшакласнікі рыхтуюцца да Дня самакіравання

Дата: 5 октября 2025 в 01:54
13 просмотров

Старшакласнікі рыхтуюцца да Дня самакіравання

▶️Сёння вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у рабочым савеце, прысвечаным падрыхтоўцы да Дня самакіравання. На сустрэчы абмяркоўваліся ідэі арганізацыі школьнага жыцця ў гэты дзень, размеркаванне роляў паміж вучнямі і настаўнікамі, а таксама пытанні дысцыпліны і адказнасці.

✅Старшакласнікі праявілі ініцыятыву і зацікаўленасць, прапаноўвалі крэатыўныя падыходы да правядзення мерапрыемства. Атмасфера была дзелавая і натхняльная — наперадзе цікавы дзень, калі вучні змогуць паспрабаваць сябе ў ролі педагогаў і адміністрацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.