Гімназісты далучыліся да акцыі «Ветэран жыве побач»

Дата: 5 октября 2025 в 01:57, Обновлено 5 октября 2025 в 02:04
17 просмотров

Гімназісты далучыліся да акцыі «Ветэран жыве побач»

▶️1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень сталых людзей. У гэты дзень гімназісты прынялі ўдзел у акцыі «Ветэран жыве побач», якая накіравана на падтрымку і ўвагу да людзей старэйшага пакалення.

✅Вучні наведалі ветэранаў, выказалі словы падзякі за іх жыццёвы шлях, падарылі паштоўкі і невялікія падарункі, а таксама дапамаглі па гаспадарцы. Сустрэчы праходзілі ў цёплай і шчырай атмасферы, напоўненай павагай і клопатам.

✅Такія мерапрыемствы вучаць спагадлівасці, захоўваюць сувязь пакаленняў і нагадваюць, што побач з намі жывуць людзі, чый досвед і мудрасць — каштоўны скарб.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.