Урачыстая лінейка ў гімназіі: старт першага этапу Рэспубліканскай алімпіяды

Дата: 5 октября 2025 в 02:04
16 просмотров

Урачыстая лінейка ў гімназіі: старт першага этапу Рэспубліканскай алімпіяды

▶️2 кастрычніка ў сценах  гімназіі 36 адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю першага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Мерапрыемства прайшло ў святочнай і натхняльнай атмасферы, сабраўшы вучняў, настаўнікаў і адміністрацыю.

З прывітальным словам выступілі прадстаўнікі кіраўніцтва гімназіі, якія пажадалі ўдзельнікам упэўненасці, настойлівасці і высокіх вынікаў.
Гучалі словы падтрымкі, а таксама былі адзначаны дасягненні мінулых гадоў, што стала добрай матывацыяй для новых перамог.

Алімпіяда — гэта не толькі спаборніцтва, але і магчымасць праявіць свае веды, таленты і імкненне да самаразвіцця. Няхай гэты этап стане пачаткам яркага шляху да новых вяршыняў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.