Святочны канцэрт у ГЦК

Дата: 5 октября 2025 в 13:46
14 просмотров

Святочны канцэрт у ГЦК

Сёння ў Гарадскім цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. У цёплай і ўрачыстай атмасферы гучалі віншаванні ў адрас педагогаў нашага горада.
Настаўнікам выказвалі словы падзякі за іх нялёгкую працу, мудрасць і адданасць справе. 
Падчас святочнага канцэрта ў ГЦК педагогаў гімназіі 36 ўшанавалі за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі. Узнагароды сталі прызнаннем іх прафесіяналізму, адданасці і шматгадовага ўкладу ў выхаванне падрастаючага пакалення.
Яркім акордом мерапрыемства стала песня ў выкананні настаўнікаў 36-й гімназіі. Эмацыйны выступ аб’яднаў гледачоў і стаў сімвалам еднасці, творчасці і любові да прафесіі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.