Тыдзень “Узаемапавагі” ў гімназіі: акцыя “Абмяняй свае непрыемнасці на пазітыў”

Дата: 12 октября 2025 в 18:26
10 просмотров

Тыдзень “Узаемапавагі” ў гімназіі: акцыя “Абмяняй свае непрыемнасці на пазітыў”

▶️У межах тыдня “Узаемапавагі” ў гімназіі прайшла кранальная і натхняльная акцыя пад назвай “Абмяняй свае непрыемнасці на пазітыў”. Яе галоўная ідэя — паказаць, што кожны чалавек мае права на перамены, на светлыя думкі і на падтрымку.

✅На працягу дня вучні і настаўнікі стваралі сімвалічнае “Дрэва непрыемнасцей”, якое вырасла з жаху, няўпэўненасці, ляноты, крыўды, агрэсіі, смуты і іншых цяжкіх эмоцый. Але побач з ім пачало расці “Дрэва надзеі” — з сілы, веры, адвагі, любові, мары, цярпення, надзеі і мудрасці.

?Кожны ўдзельнік мог “абмяняць” сваю непрыемнасць на пазітыўнае пачуццё, напісаўшы яго на лісточку і прымацаваўшы да дрэва. Такім чынам, гімназія ператварылася ў прастору дабрыні, прыняцця і ўзаемнай падтрымкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.