Госці наведалі гонар гімназіі — музеі памяці і традыцый

Дата: 12 октября 2025 в 18:46
16 просмотров

Госці наведалі гонар гімназіі — музеі памяці і традыцый

У рамках рэспубліканскага семінара ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з духоўнымі скарбамі нашай гімназіі — мемарыяльным музеем імя братоў Лізюковых і этнаграфічным музеем «Беларуская хата».
 Абодва музеі сталі яскравым сведчаннем таго, што гімназія не толькі навучае, але і беражліва захоўвае памяць, традыцыі і духоўныя каштоўнасці.

Мемарыяльны музей, прысвечаны гераічным братам Лізюковым, стаў месцам глыбокага роздуму і павагі да гісторыі. Госці з цікавасцю слухалі аповед пра жыццё і подзвігі герояў, адчуваючы гонар за наш край.

 Этнаграфічны музей «Беларуская хата» перанёс наведвальнікаў у атмасферу традыцыйнага беларускага побыту. Тут можна было ўбачыць сапраўдныя прадметы народнага ўжытку, адчуць цеплыню хатняй культуры і пазнаёміцца з багатай спадчынай нашых продкаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.