Тыдзень Бацькоўскай любові ў гімназіі: агідбрыгада «Я і мая сям’я — без лаянкі»

Дата: 18 октября 2025 в 21:01
11 просмотров

Тыдзень Бацькоўскай любові ў гімназіі: агідбрыгада «Я і мая сям’я — без лаянкі»

У межах Тыдня Бацькоўскай любові ў гімназіі прайшла тэматычная акцыя, накіраваная на фарміраванне культуры маўлення і ўмацаванне сямейных каштоўнасцей. Асаблівую ўвагу прыцягнула выступленне агідбрыгады пад назвай «Я і мая сям’я — без лаянкі».

 Удзельнікі агідбрыгады — навучэнцы розных класаў — падрыхтавалі яскравыя сцэнічныя нумары, у якіх закраналіся важныя пытанні ўзаемапавагі, адказнасці і ролі добразычлівага слова ў сямейных адносінах. Праз вершы, міні-сцэнкі і песні дзеці заклікалі адмовіцца ад сквернаслоўя і будаваць адносіны на любові, разуменні і падтрымцы.

 Мерапрыемства атрымала станоўчы водгук як ад педагогаў, так і ад бацькоў, якія прысутнічалі на выступленні. Яно стала добрым прыкладам таго, як школа і сям’я могуць разам выхоўваць маральныя каштоўнасці і спрыяць гарманічнаму развіццю асобы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.