Сустрэча з выпускніком у новым статусе

Дата: 18 октября 2025 в 21:19
18 просмотров

 Сустрэча з выпускніком у новым статусе
✅Так прыемна, калі выпускнікі вяртаюцца ў родную гімназію ўжо ў новым статусе — як студэнты, поўныя ведаў, вопыту і натхнення.
✅Сёння перад вучнямі старэйшых класаў з прафарыентацыйнай гутаркай выступіў наш былы гімназіст. Ён падзяліўся сваім шляхам да абранай спецыяльнасці, расказаў пра студэнцкае жыццё, выклікі і магчымасці, якія адкрываюцца перад маладымі людзьмі.

✅Такія сустрэчы — гэта жывая матывацыя, магчымасць задаць пытанні і атрымаць шчырыя адказы ад тых, хто нядаўна сам стаяў на парозе выбару.
Мы ганарымся нашымі выпускнікамі і шчыра дзякуем за цёплую сувязь з гімназіяй! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.