Сёння  прайшоў  практычны занятак  «Вазьмі сябе ў рукі»

Дата: 18 октября 2025 в 21:42
16 просмотров

Сёння  прайшоў  практычны занятак  «Вазьмі сябе ў рукі» ✅Яго мэта — дапамагчы дзецям асэнсаваць свае эмоцыі, навучыцца кіраваць імі і знаходзіць унутраныя рэсурсы для пераадолення складаных сітуацый. 
Праз гульнявыя практыкаванні, ролевыя сітуацыі і простыя псіхалагічныя тэхнікі вучні вучыліся распазнаваць гнеў, трывогу, крыўду, радасць — і знаходзіць спосабы  выказваць пачуцці. 
«Эмоцыі — гэта не ворагі, а сігналы. Вучыцца іх разумець — значыць вучыцца разумець сябе», — так гучаў адзін з галоўных вывадаў сустрэчы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.