Турнір па шашках «Інтэлект-шашкі»

Дата: 18 октября 2025 в 21:48
23 просмотра

 Насычаная субота ў гімназіі: турнір «Інтэлект-шашкі»

▶️Сёння ў гімназіі прайшла насыланная субота, прысвечаная Тыдню бацькоўскай любові. 
✅У межах мерапрыемства быў арганізаваны штогадовы турнір па шашках «Інтэлект-шашкі».На мерапрыемства прыйшлі таты разам са сваімі дзецьмі, каб правесці гэты час разам, у атмасферы сяброўства, падтрымкі і інтэлектуальнага спаборніцтва.

Такія падзеі спрыяюць умацаванню сямейных сувязяў і фарміраванню каштоўнасцяў узаемапавагі і супрацоўніцтва.

Турнір праводзіў майстар спорту па шашках — Фейгін Вячаслаў Беньямінавіч. ✅Удзельнікі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, лагічнае мысленне і сапраўдную спартыўную волю. 

Сумесны адпачынак бацькоў і дзяцей — гэта не толькі радасць, але і каштоўны час для ўмацавання сямейных сувязяў, даверу і паразумення. 
Калі таты ўдзельнічаюць у школьных мерапрыемствах, спаборніцтвах або проста гуляюць разам, дзеці адчуваюць падтрымку і значнасць.

Такія моманты становяцца цёплымі ўспамінамі на ўсё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.