Педагагічны савет «Педагогі — вучні— бацькі: якаснае ўзаемадзеянне ў сучасных умовах. Фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця, сацыяльна бяспечных і адказных паводзін вучняў»

Дата: 5 ноября 2025 в 21:08
20 просмотров

5 лістапада адбыўся педагагічны савет «Педагогі — вучні— бацькі: якаснае ўзаемадзеянне ў сучасных умовах. Фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця, сацыяльна бяспечных і адказных паводзін вучняў». 
Педагагічны савет прайшоў у атмасферы канструктыўнага супрацоўніцтва. Удзельнікі адзначылі, што толькі праз узаемаразуменне і супольную адказнасць можна дасягнуць станоўчых вынікаў у выхаванні падрастаючага пакалення.

Пашырэнне прафесійных кампетэнцый педагогаў, актывізацыя ўзаемадзеяння з вучнямі і бацькамі праз практычныя формы работы, накіраваныя на выхаванне здаровага і бяспечнага ладу жыцця – асноўнае пытанне праведзеных падчас педсавета інтэрактыўных майстар-класаў, якія выклікалі вялікую зацікаўленасць сярод педагогаў

Майстар-класы прайшлі ў атмасферы адкрытага дыялогу, творчасці і супрацоўніцтва. Удзельнікі адзначылі практычную каштоўнасць прадстаўленых матэрыялаў, магчымасць прымянення атрыманых ведаў у штодзённай педагагічнай дзейнасці і сямейным выхаванні.
Падобныя фарматы работы спрыяюць умацаванню партнёрскіх адносін паміж педагогамі, вучнямі і бацькамі, а таксама фарміраванню сацыяльна адказнай асобы, здольнай да здаровага і бяспечнага жыцця ў сучасным свеце.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.