Творчы майстар-клас у бібліятэцы

Дата: 5 ноября 2025 в 21:20
27 просмотров

 Творчы майстар-клас у бібліятэцы

▶️Вучні першых класаў прынялі ўдзел у захапляльным майстар-класе па вырабе магнітаў, які адбыўся ў бібліятэцы-філіяле №2. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы.

✅Мастачка пазнаёміла дзяцей з асновамі тэхнікі гравюры, паказала, як можна стварыць унікальны малюнак і перанесці яго на магніт. Кожны ўдзельнік змог праявіць фантазію і стварыць уласны сувенір, які застанецца на памяць пра гэты цудоўны дзень.

Такія творчыя сустрэчы развіваюць у дзяцей эстэтычны густ, дробную маторыку і любоў да мастацтва.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.