06.11.2025 лагер "Сузор'е"

Дата: 7 ноября 2025 в 20:48
14 просмотров

 Сёння ў лагеры прайшла сустрэча з інспектарам энэрганадзора, якая нагадала выхаванцам пра важнасць бяспекі і эканоміі энергіі.  
 Першы атрад адправіўся ў падарожжа па кніжным свеце і наведаў Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. Леніна. Дзеці пазнаёміліся з багатым кніжным фондам і даведаліся шмат цікавага пра гісторыю бібліятэкі.  
 Другі атрад здзейсніў экскурсію ў Музей гісторыі чыгункі, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем слухалі пра развіццё чыгуначнага транспарту і разглядалі экспанаты, звязаныя з яго гісторыяй.  
 Пасля абеду да другога атрада завіталі супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай службы. Яны правялі конкурсна-гульнявую праграму «У коле сяброў», якая дапамагла дзецям лепш пазнаць адзін аднаго, развіць камунікатыўныя навыкі і адчуць радасць ад сумесных гульняў.  
Дзень атрымаўся насычаным і пазнавальным, а галоўнае — падарыў дзецям новыя ўражанні і добры настрой.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.