Прафілактычныя гутаркі з інспектарам ІДН

Дата: 16 ноября 2025 в 21:34
17 просмотров

 Прафілактычныя гутаркі з інспектарам ІДН

▶️У рамках прафілактычнай работы ўстанову адукацыі наведаў інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх — Яруціч Сяргей Фёдаравіч. Ён правёў шэраг гутаркаў з вучнямі 6-7 класаў на важныя і актуальныя тэмы:

• шкодны ўплыў вейпаў і электронных цыгарэт на здароўе;
• небяспека руфінгу (знаходжанне на дахах будынкаў);
• рызыкі, звязаныя з дыггерствам (незаконнае пранікненне ў падземныя камунікацыі);
• праблема сталкерства і парушэння асабістай прасторы.


✅Сяргей Фёдаравіч падкрэсліў, што такія паводзіны не толькі небяспечныя для жыцця і здароўя, але і могуць мець прававыя наступствы. Удзельнікі сустрэчы атрымалі важную інфармацыю, якая дапаможа ім прыняць адказныя рашэнні і пазбегнуць рызыкоўных сітуацый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.