У гімназіі працягваецца антытытунёвая акцыя «Гімназісты кажуць курэнню — НЕ!»

Дата: 16 ноября 2025 в 21:40
12 просмотров

У гімназіі працягваецца антытытунёвая акцыя
«Гімназісты кажуць курэнню — НЕ!»

У межах тыдня здаровага ладу жыцця ў гімназіі актыўна праходзіць антытытунёвая акцыя. Вучні выказваюць сваю пазіцыю супраць шкоднай звычкі, аб’ядноўваючыся пад дэвізам: «Мы выбіраем здароўе!»

 Гімназісты ўдзельнічаюць у інфармацыйных гутарках і творчых ініцыятывах, накіраваных на фарміраванне адказнага стаўлення да свайго здароўя.
 Праз словы, малюнкі і прыклады яны заклікаюць аднагодкаў зрабіць выбар на карысць актыўнага, насычанага і свабоднага ад шкодных звычак жыцця.

Такія мерапрыемствы дапамагаюць не толькі распаўсюджваць важную інфармацыю, але і фарміраваць устойлівую матывацыю да здаровага ладу жыцця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.