У 10-х класах прайшла вельмі важная і адкрытая класная гадзіна на адну з  адказных тэм — абарону палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

Дата: 16 ноября 2025 в 21:44
11 просмотров

 Сёння ў 10-х класах прайшла вельмі важная і адкрытая класная гадзіна на адну з  адказных тэм — абарону палавой недатыкальнасці непаўналетніх.
✅Гэта не проста «ўрок пра правілы паводзін»  Гэта размова пра тое, што кожны малады чалавек павінен ведаць пра свае правы і механізмы абароны, якія працуюць у нашай дзяржаве
На класнай гадзіне  разабралі:
 Што такое палавая недатыкальнасць?
 Што лічыцца парушэннем? Не толькі гвалтоўныя дзеянні.
 Алгарытм «НЕ» і «ТРЭБА»:
НЕ маўчаць, калі хтосьці закранае цябе супраць тваёй волі.
 НЕ баяцца расказаць даросламу (бацькам, класнаму кіраўніку, псіхолагу) — гэта клопат пра ўласную бяспеку.
· ТРЭБА звяртацца ў праваахоўныя органы (міліцыю).
 Правілы анлайн-бяспекі: як распазнаць небяспечны кантэнт і кантакты ў сацсетках

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.