Конкурс талентаў «Крок да поспеху»

Дата: 23 ноября 2025 в 11:08
15 просмотров

"Мы ў адказе за тых, каго прыручылі"

▶️На гарадскім конкурсе талентаў «Крок да поспеху» ярка прагучала класіка сусветнай літаратуры.
✅Вучань 6А класа гімназіі, Маісеенка Канстанцін, прадставіў увазе журы і гледачоў урыўкі з вядомага твора Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц» — сцэну сустрэчы з Лісам.
✅У  эпізодзе гучаць словы, што сталі крылатымі: «Мы ў адказе за тых, каго прыручылі». Яны нагадваюць кожнаму пра важнасць сяброўства, даверу і адказнасці за тых, хто побач. Канстанцін здолеў перадаць глыбіню і кранальнасць дыялогу, падкрэсліўшы, што сапраўдная прывязанасць нараджаецца не адразу, а праз цярпенне і ўвагу адзін да аднаго.
✅Выступленне юнага чытальніка стала не проста мастацкім нумарам, а сапраўдным урокам дабрыні і чалавечнасці. Гледачы адзначылі шчырасць выканання і ўменне данесці да сэрцаў слухачоў вечныя каштоўнасці, закладзеныя ў творы Экзюперы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.