Візіт паважаных гасцей з Магнітагорска

Дата: 23 ноября 2025 в 13:30
11 просмотров

Сёння ў гімназіі 36 г.Гомеля адбылася асаблівая падзея — з візітам завіталі паважаныя госці з Магнітагорска. Дэлегацыю суправаджалі начальнік упраўлення адукацыі Гомельскага гарвыканкама Светлана Іванаўна Амінава і загадчыца сектара выхаваўчай работы Марына Аляксандраўна Лосева. 

Паводле беларускай традыцыі гасцей сустрэлі хлебам і соллю. 

Для іх была арганізавана экскурсія ў музей братоў Лізюковых, дзе, акрамя знаёмства з экспазіцыяй, Алена Аляксееўна Бярыдзэ расказала пра дзейнасць моладзевых аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь.

Падчас візіту госці пакінулі свой след на «Дрэве сяброўства» ў гімназіі, што стала сімвалам узаемнай павагі і супрацоўніцтва. Завяршылася сустрэча абменам памятнымі падарункамі, якія будуць нагадваць пра цёплую і шчырую атмасферу гэтага дня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.