У гімназіі прайшоў школьны этап рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЕлка»

Дата: 23 ноября 2025 в 13:59
12 просмотров

У гімназіі прайшоў школьны этап рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЕлка». Лепшыя праекты-пераможцы прадставяць нашу ўстанову адукацыі на гарадскім і абласным узроўні. Вучні 5 «Д» класа паказалі не толькі тэхнічнае майстэрства, але і глыбокі сімвалічны задум.
Аляксандр Харланчук прадставіў работу «Елка тых, хто не спіць у навагоднюю ноч» (намiнацыя «Дызайн-Елка начнік»). Яго праект прысвечаны людзям, якія ахоўваюць наш спакой у святочныя дні — медыкам, ратавальнікам, міліцыі. Елка круціцца з дапамогай матора, ззяе падсветкай і суправаджаецца гукавымі эфектамі, а цацкі з падручных матэрыялаў сімвалізуюць працу гэтых героя. 
Нікіта Гарэлаў стварыў праект «ЛістоБрык» (намiнацыя «Сімвал года»). Назва аб’ядноўвае «ліст паперы» і «брык» — старажытнаруское слова «конь». Гэта арыгінальная 3D-фігура з падсветкай, якая адлюстроўвае сувязь сучаснасці з гісторыяй роднага краю.
 Мы ганарымся нашымі таленавітымі гімназістамі і жадаем перамогі на гарадскім і абласным этапах конкурсу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.