Бацькоўскія сходы ў 10-х класах

Дата: 23 ноября 2025 в 14:05
14 просмотров

Сёння ў нашай гімназіі адбыліся бацькоўскія сходы ў 10-х класах. Тэматыка была прысвечана будучыні нашых выхаванцаў: прафесійнай арыентацыі і прафілактыцы супрацьпраўных паводзін. Бацькі атрымалі карысныя рэкамендацыі і матывацыйныя інструменты для падтрымкі дзяцей
Што абмяркоўвалі:
•Сучасныя магчымасці для прафесійнага росту.
•Стратэгіі выбару спецыяльнасці.
•Важнасць адказнай грамадзянскай пазіцыі.
•Шляхі пабудовы даверлых адносін з падлеткамі.
Было шмат пытанняў, і на ўсе бацькі атрымалі зразумелыя і разгорнутыя адказы. А яшчэ ўсе працавалі з матывацыйнымі картамі – просты, але вельмі дзейсны спосаб знайсці новыя сілы і натхненне!
І самая галоўная думка вечара, якая закранула сэрцы дарослых: «Кожны з вас – ужо найлепшы бацька для свайго дзіцяці».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.