Школа будучага першакласніка

Дата: 23 ноября 2025 в 14:30
11 просмотров

Субота з карысцю! 

Сябры, у нас цудоўныя навіны! Сёння, у ўтульную суботу, нашу школу зноў напоўнілі званкія галасы будучых першакласнікаў! 

Дзеці акунуліся ў сапраўдную школьную атмасферу:
 На пісьме і развіцці маўлення мы гаварылі пра дрэвы  і даведаліся, што яны бываюць лісцевыхі  і хвойныхі, а яшчэ культурнымі (як яблынька ў садзе) і дзікімі (як магутны дуб у лесе)!

 На матэматыцы мы пасябравалі з лічбай і лікам 3! Дзеці не толькі даведаліся, як яно выглядае, але і разабралі яго склад, што вельмі спатрэбіцца ім у школе!

 А на псіхагімнастыцы было самае цікавае! Мы адправіліся ў краіну эмоцый і даведаліся, як іх можна паказаць без слоў! Усё гэта ў вясёлай гульні «Кракадзіл»!  Атрымалася вельмі смешна і пазнавальна!

Нашы будучыя вучні — вялікія маладцы! Чакаем іх зноў з нецярпеннем! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.