Вучні гімназіі далучыліся да акцыі «Ветэран жыве побач»

Дата: 30 ноября 2025 в 15:14
11 просмотров

Памяць жыве ў сэрцах

▶️У рамках цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 82-й гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вучні гімназіі далучыліся да акцыі «Ветэран жыве побач».

✅Старшакласнікі заўсёды з вялікай цікавасцю і захапленнем сустракаюцца з ветэранамі і вязнямі Вялікай Айчыннай вайны. Такія сустрэчы становяцца сапраўднымі ўрокамі мужнасці:

• дзеці слухаюць жывыя сведчанні пра падзеі ваенных гадоў,
• вучацца паважаць гісторыю і захоўваць памяць пра гераічнае мінулае,
• адчуваюць гонар за свой горад і людзей, якія адстаялі яго свабоду.
✅Акцыя дапамагае гімназістам усвядоміць, што побач з імі жывуць людзі, чый лёс непарыўна звязаны з гісторыяй краіны, і што абавязак маладога пакалення — беражліва захоўваць памяць пра іх подзвігі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.