Бліскучы поспех гімназістаў у прававым  турніры «Сіла Закону»

Дата: 30 ноября 2025 в 15:54
11 просмотров

 Бліскучы поспех гімназістаў у прававым  турніры «Сіла Закону» 
✅Вучні нашай гімназіі Вярбіцкі Уладзіслаў, Бандарэнка Арсеній 11 "Б" клас, Бабок Раман 10 "Б" клас, Раса Ганна 9 "В" клас прадэманстравалі выдатныя  веды на прававым турніры «Сіла Закону» (абластны этап), які праходзіў сёння ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны на юрыдычным факультэце. Сярод шматлікіх удзельнікаў з розных навучальных устаноў вобласці нашы вучні вызначыліся высокай падрыхтоўкай, лагічным мысленнем і глыбокім разуменнем юрыдычных навук 
✅ І зноў пераможцамі турніру сталі нашы вучні  - Раса Ганна і Бабок Раман 
Віншуем пераможцаў і іх настаўніка Вярбіцкую Вольгу Міхайлаўну! Жадаем не спыняцца на дасягнутым і далей павялічваць свой інтэлектуальны патэнцыял. А Ганне жадаем поспехаў на рэспубліканскім этапе ўжо 4 снежня, які будзе праходзіць у горадзе Мінску!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.