Гімназічная каманда "Батальён "Мозг" прыняла ўдзел у гарадскім конкурсе "Горад над Сожам" і паказала дастойны ўзровень падрыхтоўкі!

Дата: 30 ноября 2025 в 16:54
10 просмотров

Горад над Сожам! 

Сёння чарговы раз адзінаццацікласнікі абаранялі гонар гімназіі на конкурсе!

Гімназічная каманда "Батальён "Мозг" прыняла ўдзел у гарадскім конкурсе "Горад над Сожам" і паказала дастойны ўзровень падрыхтоўкі!

Нашыя знаўцы даказалі, што Гомель для іх — не проста назва горада, а прадмет сапраўднага захаплення. 

Яны з лёгкасцю арыентаваліся ў архіўных дадзеных, ведалі пра таямніцы гісторыі, геаграфіі Гомеля і дэманстравалі глыбокае разуменне таго, чым жыве наш горад сёння!
Вельмі важна, каб моладзь ведала і шанавала свае карані.

Віншуем "Батальён "Мозг" з выступленнем! Жадаем вам не спыняцца на дасягнутым і заўсёды пашыраць свой кругагляд!

Мозг — гэта сіла!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.