Вучні гімназіі правялі дабрачынную акцыю ў падтрымку прыютаў, дзе жывуць коцікі і сабакі

Дата: 30 ноября 2025 в 17:18
13 просмотров

Вучні гімназіі правялі дабрачынную акцыю ў падтрымку прыютаў, дзе жывуць коцікі і сабакі. Дзеці сабралі корм, цёплыя рэчы і неабходныя прыналежнасці для сваіх чатырохногіх сяброў.
Акцыя аб’яднала вучняў, настаўнікаў і бацькоў: кожны імкнуўся зрабіць уклад у агульную добрую справу. Сабраны корм і рэчы былі перададзены супрацоўнікам прыюта “Уголок надежды”, якія адзначылі, што такая дапамога вельмі важная для забеспячэння камфорту і здароўя жывёл.
Гімназісты паказалі прыклад спагадлівасці і адказнасці, даказаўшы, што добрыя справы пачынаюцца з маленькіх крокаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.