Суботнія заняткі ў гімназіі

Дата: 30 ноября 2025 в 17:21
12 просмотров

Суботнія заняткі ў гімназіі
  У гімназіі ў суботу прайшлі творчыя і пазнавальныя заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсам. Дзеці з задавальненнем вучыліся перадаваць свае думкі і эмоцыі праз фарбы і алоўкі.

На занятках па шашках панавала атмасфера спаборніцтва і сяброўства: вучні трэніравалі логіку, стратэгічнае мысленне і ўменне прымаць рашэнні.

Асаблівай папулярнасцю карыстаецца гурток па вырабу папяровых падзелак. Тут дзеці стваралі арыгінальныя фігуркі і кампазіцыі, развіваючы фантазію і дробную маторыку.

Такія сустрэчы робяць суботу ў гімназіі насычанай, цікавай і карыснай для кожнага вучня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.