Педагагічны кансіліум, прысвечаны аналізу якасці ведаў і дасягненняў вучняў выпускных 9-х класаў

Дата: 7 декабря 2025 в 00:12
7 просмотров

Сёння адбыўся педагагічны кансіліум, прысвечаны аналізу якасці ведаў і дасягненняў вучняў выпускных 9-х класаў, а таксама важнаму пытанню іх далейшага самавызначэння 
✅У працы кансіліума прынялі ўдзел адміністрацыя гімназіі, класныя кіраўнікі 9-х класаў, настаўнікі-прадметнікі,  педагог-псіхолаг і сацыяльны педагог.
✅Асноўныя пытанні, якія абмяркоўваліся:
Якасць ведаў і аналіз вучэбных дасягненняў вучняў 
Профільная арыентацыя і далейшы шлях выпускнікоў 
Падрыхтоўка да выпускных экзаменаў. 
Псіхалагічная гатоўнасць вучняў да экзаменацыйных выпрабаванняў і прыняцця адказнага рашэння аб далейшым жыццёвым шляху

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.