XI Беларускія адукацыйныя Калядныя чытанні

Дата: 7 декабря 2025 в 00:17
6 просмотров

Нацыянальны ўзровень адукацыі! 

02.12.2025 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала цэнтрам важнай адукацыйнай дыскусіі!

Тут прайшлі XI Беларускія адукацыйныя Калядныя чытанні, прысвечаныя надзённай тэме: "Праваслаўе і сучаснасць: фарміраванне асобы і выклікі часу". 

Гэтая тэма асабліва сугучна з тым, што кожны наведвальнік бібліятэкі бачыць на ўваходзе: "Да будзе дасканалым чалавек Божы". 

Для нас вялікі гонар паведаміць, што нашу гімназію на гэтым значным рэспубліканскім форуме прадстаўлялі нашыя педагогі:

 Лявоненка Вольга Леанідаўна
 Зайцава Алена Вячаславаўна

Іх удзел у Чытаннях — гэта магчымасць атрымаць новыя веды і ідэі, якія дапамогуць нам удасканальваць выхаваўчы працэс і адказваць на выклікі сучаснасці.

Жадаем нашым педагогам плённай працы і натхнення!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.