Вучаніца 9 класа Раса Ганна стала пераможцай рэспубліканскага этапу прававога турніру "Сіла Закона"

Дата: 7 декабря 2025 в 00:32
11 просмотров

Віншуем пераможцу! ✅Вучаніца 9 класа Раса Ганна стала пераможцай рэспубліканскага этапу прававога турніру "Сіла Закона" 
Гэтая перамога — вынік цяжкай працы, глыбокіх ведаў і цягам да прававой навукі. Мы ганарымся дасягненнем нашай вучаніцы і жадаем ёй новых поспехаў у развіцці інтэлектуальнага патэнцыялу.
✅Вялікі дзякуй настаўніку Вярбіцкай Вользе Міхайлаўне за прафесіяналізм, настаўніцкае майстэрства і ўменне убачыць  у вучнях цікавасць да закона! Ваша падтрымка і кіраўніцтва — неадменная частка гэтага поспеху.
Перамога ў гэтым  конкурсе — гонар для нашай установы адукацыі. Жадаем натхнення, настойлівасці і яшчэ большай колькасці бліскучых перамог!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.