Абласны конкурс рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску»

Дата: 7 декабря 2025 в 00:43
86 просмотров

 Абласны конкурс рытарычнага майстэрства ў гімназіі

▶️Сёння наша гімназія зноў стала пляцоўкай для правядзення абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску». 
✅Удзельнікі з розных навучальных устаноў прадэманстравалі сваё ўменне прыгожа і ўпэўнена выказвацца на беларускай мове, паказалі творчыя здольнасці і любоў да роднага слова.

Госці абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску» з вялікім задавальненнем наведалі мемарыяльны музей братоў Лізюковых. 
✅Экскурсія стала важнай часткай праграмы мерапрыемства: удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй гераічнай сям’і, даведаліся пра іх подзвігі і ўнёсак у абарону Радзімы.

Такія сустрэчы дапамагаюць моладзі лепш разумець і шанаваць сваю гісторыю, фарміруюць пачуццё гонару за Беларусь і яе герояў.

▶️Прыгожае адкрыццё і яркія выступленні членаў журы зрабілі абласны конкурс рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску» сапраўды незабыўным. 
✅Атмасфера свята слова і творчасці панавала на працягу ўсяго мерапрыемства, а ўдзельнікі атрымалі не толькі карысны вопыт, але і шмат станоўчых эмоцый.

✅Такія конкурсы натхняюць моладзь на любоў да роднай мовы, развіваюць таленты і аб’ядноўваюць усіх, хто шануе беларускую культуру.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.