Псіхалагічны трэнінг «Я – будучы валанцёр»

Дата: 7 декабря 2025 в 00:53
13 просмотров

У гімназіі прайшоў псіхалагічны трэнінг «Я – будучы валанцёр», прымеркаваны да Сусветнага дня валанцёраў.
Вучні актыўна ўключыліся ў абмеркаванне і прадставілі свае погляды на тое, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны валанцёр. Сярод найбольш значных яны адзначылі дабрыню, адказнасць, уменне працаваць у камандзе і гатоўнасць дапамагаць іншым.
 У ходзе трэнінгу хлопцы пазнаёміліся з рознымі напрамкамі валанцёрскай дзейнасці — ад экалагічных акцый і дапамогі нашым меншым братам, пажылым людзям да культурных і адукацыйных праектаў. Асаблівая ўвага надавалася таму, што неабходна для таго, каб стаць валанцёрам: жаданне дзейнічаць, адкрытасць да новых ведаў і гатоўнасць укладваць свой час і сілы ў агульнае дабро.

 Вынікам сустрэчы стала ўсведамленне вучнямі важнасці валанцёрства як шляху асабістага росту і магчымасці ўнесці ўклад у развіццё грамадства. Трэнінг дапамог хлопцам адчуць сябе часткай вялікай і добрай ініцыятывы,а таксама задумацца пра ўласную будучыню ў ролі валанцёра.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.