Мы дачакаліся нашых гасцей з Расійскай Федэрацыі!

Дата: 14 декабря 2025 в 11:54
10 просмотров

Ура! Ура! Ура! 
▶️Нарэшце мы дачакаліся нашых гасцей з Расійскай Федэрацыі!

✅Сёння члены Савета гімназістаў разам з адміністрацыяй гімназіі з вялікай радасцю сустракалі ўдзельнікаў Мележаўскіх чытанняў на чыгуначным вакзале і ў аэрапорце. Да нас прыехалі госці з г. Адзінцова (Маскоўская вобласць), Анапы і Самары.

✅Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Удзельнікі абмяняліся першымі ўражаннямі, а таксама адзначылі значнасць Мележаўскіх чытанняў як пляцоўкі для культурнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж вучнямі розных рэгіёнаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.