Дзень сяброўства ў гімназіі

Дата: 14 декабря 2025 в 12:06
16 просмотров

Сёння ў гімназіі прайшоў Дзень дружбы. Паводле даўняй традыцыі навучэнцы і педагогі сустракалі паважаных гасцей з Расійскай Федэрацыі — з гарадоў Анапы, Самары, Клінцоў і Одинцова

Гасцей віталі хлебам і соллю, а таксама народнымі песнямі, што стала сімвалам гасціннасці і сяброўства. Атмасфера свята была напоўнена цеплынёй, узаемнай павагай і жаданнем умацоўваць культурныя сувязі паміж нашымі народамі.

Педагог‑псіхолаг Таццяна Віктараўна правяла трэнінг на знаёмства, што дапамагло стварыць атмасферу адкрытасці і даверу

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Анатольеўна арганізавала інтэрактыўную гульню «Што? Дзе? Калі?», якая стала сапраўдным выпрабаваннем кемлівасці і каманднага духу

Свята пакінула ў сэрцах удзельнікаў цёплыя ўражанні і стала яшчэ адным крокам да ўмацавання сяброўскіх сувязяў паміж гімназіяй і гасцямі з розных гарадоў Расіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.