Госці з Расійскай Федэрацыі наведалі мемарыяльны музей братоў Лізюковых і Беларускую хату

Дата: 14 декабря 2025 в 12:23
16 просмотров

Госці з Расійскай Федэрацыі наведалі мемарыяльны музей братоў Лізюковых, дзе пазнаёміліся з гераічнымі старонкамі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя музея пакінула глыбокае ўражанне і стала важным напамінам пра мужнасць і адданасць Радзіме.

Таксама госці пабывалі ў музеі «Беларуская хата», дзе адчулі атмасферу традыцыйнага побыту беларусаў, убачылі прадметы народнай культуры і рамёстваў. Гэтая экскурсія стала сапраўдным падарожжам у мінулае і дазволіла лепш зразумець духоўныя карані беларускага народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.