ХХІІІ Мележаўскія чытанні: падведзены вынікі навуковага пошуку маладых даследчыкаў

Дата: 14 декабря 2025 в 13:04
85 просмотров

Юныя даследчыкі працавалі ў дзвюх секцыях:
-«Мова маёй зямлі» – для тых, хто паглыбляецца ў таямніцы беларускай мовы, яе старажытныя карані і сучаснае жыццё.
- «Мой родны кут» – дзе вывучалі традыцыі, гісторыю і геаграфію свайго краю, пераплятаючы мінулае з сучаснасцю.

У пятнаццатай гадзіне сённяшняга дня адбылося ўрачыстае закрыццё ХХІІІ Мележаўскіх чытанняў. Гэты дзень быў сапраўды напоўнены навуковым пошукам, адкрыццямі, новымі знаёмствамі і хвілінамі хвалявання.
42 навуковыя працы былі высока ацэненыя кампетэнтным журы. Усе маладыя вучоныя атрымалі заслужаныя дыпломы, а найлепшыя працы адзначаныя асобнымі ўзнагародамі.

Дзякуй усім настаўнікам, арганізатарам і, вядома, нашым таленавітым удзельнікам! Гэты дзень яшчэ раз даказаў: будучыня навукі і культуры Беларусі – у надзейных руках!
Да новых сустрэч на Мележаўскіх чытаннях!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.