У 10-А классе адбыўся коўчынгавы воркшоп “Прафілактыка залежнасцей”

Дата: 17 декабря 2025 в 21:14
19 просмотров

Сёння ў 10-А классе адбыўся коўчынгавы воркшоп “Прафілактыка залежнасцей”. Воркшоп пачалі з кароткага, але вельмі прабуджальнага відэа пра дафамінавую яму. Вучні даведаліся, як сацсеткі і бясконцы скролінг выкарыстоўваюць нашыя мазгавыя механізмы, каб стварыць залежнасць, і як гэта зніжае нашу здольнасць атрымліваць задавальненне ад простых і сапраўдных рэчаў. Гэта стала матывацыяй пачаць эфектыўную працу!
Разам адказвалі на важнае пытанне: як зменшыць час за скролінгам сацсетак і накіраваць сваю энергію на сапраўды карысныя рэчы?
Дзякуючы практыкаванню “Кола балансу жыцця”, мы зразумелі, што каб жыццё стала больш якасным і поўным, трэба ўводзіць карысныя звычкі. Як ператварыць жаданне ў план? 
Фіналам стала кругавая размова. Самай уражлівай практыкай для многіх аказалася менавіта “Кола балансу” – яно дало чысты погляд на сваё жыццё, а найбольш натхняльным – пошук рашэнняў праз GROW.
І самае галоўнае – кожны зрабіў першы крок сёння!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.