Рэспубліканскі піянерскі марафон «Вандруем з БРПА» ў нашай гімназіі

Дата: 21 декабря 2025 в 17:11
14 просмотров

Рэспубліканскі піянерскі марафон «Вандруем з БРПА» ў нашай гімназіі 

На базе нашай гімназіі адбылася значная падзея — Рэспубліканскі піянерскі марафон «Вандруем з БРПА». Удзельнікамі сталі прадстаўнікі піянерскіх дружын з розных рэгіёнаў краіны, якія сабраліся разам, каб падзяліцца сваімі дасягненнямі і поспехамі за 2025 год.

Марафон стаў сапраўднай пляцоўкай для абмену вопытам, творчымі ідэямі і натхненнем. Кожная дружына прадставіла свае праекты, акцыі і добрыя справы, што садзейнічаюць развіццю піянерскага руху, умацаванню сяброўства і грамадзянскай актыўнасці моладзі.

Марафон паказаў, што піянерскі  рух у Беларусі жыве, развіваецца і аб’ядноўвае моладзь вакол агульных каштоўнасцяў — дабрыні, узаемадапамогі і любові да Радзімы. Марафон стаў сапраўдным святам піяне́рскага руху: ён аб’яднаў моладзь, падарыў новыя ідэі і адкрыў шлях да далейшых перамог.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.