Старшыня піянерскай дружыны нашай гімназіі Яфрэмава Анастасія прыняла  ўдзел у рэспубліканскім піянерскім марафоне «Падарожнічаем з БРПА»

Дата: 21 декабря 2025 в 17:18
14 просмотров

Старшыня піянерскай дружыны нашай гімназіі Яфрэмава Анастасія прыняла  ўдзел у рэспубліканскім піянерскім марафоне «Падарожнічаем з БРПА» .

У рамках гэтага маштабнага мерапрыемства Настя Ефрэмава стала удзельнікам інтэлектуальнага батла, трэнігаў, а таксама майстар-класаў, дзе піянерам з розных рэгіёнаў краіны прапаноўвалася абмяняцца вопытам, развіць камандныя навыкі і адкрыць новыя формы творчай дзейнасці.

Наш прадстаўнік прадэманстраваў высокі ўзровень падрыхтоўкі і паказаў, як важна падтрымліваць адзін аднаго і ствараць атмасферу сяброўства.

Удзел нашага старшыні — гэта гонар для ўсёй гімназіі і яскравы прыклад таго, як піянерская дружына можа натхняць і аб’ядноўваць іншых!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.