Падарожжа ў свет ведаў і святаў

Дата: 21 декабря 2025 в 17:38
18 просмотров

 Падарожжа ў свет ведаў і святаў

▶️Сёння вучні гімназіі наведалі Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Для іх была падрыхтавана насычаная і незвычайная праграма, якая аб’яднала навагодняе свята і знаёмства з універсітэцкім жыццём.

 Навагодняя праграма

✅Дзецей сустракалі Дзед Мароз і Снягурка, якія стварылі сапраўдную атмасферу чараўніцтва. Вучні ўдзельнічалі ў гульнях, конкурсах і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый. Святочная праграма падарыла ўсім адчуванне набліжэння Новага года і веру ў цуды.

 Экскурсія на біялагічны факультэт

✅Асаблівым момантам стала экскурсія на біялагічны факультэт. Гімназісты пазнаёміліся з аўдыторыямі і лабараторыямі, даведаліся пра сучасныя даследаванні і магчымасці, якія адкрываюцца перад студэнтамі. Гэтая сустрэча дапамагла школьнікам пашырыць кругагляд і задумацца пра будучыя прафесійныя шляхі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.