Акцыя «Рабі дабро» ў гімназіі

Дата: 29 декабря 2025 в 15:39
11 просмотров

 Акцыя «Рабі дабро» ў гімназіі

У гімназіі праходзіць дабрачынная акцыя «Рабі дабро», якая арганізавана ў рамках рэспубліканскіх акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы».

Вучні гімназіі актыўна далучыліся да добрай справы:

• падрыхтавалі падарункі для выхаванцаў дзяржаўнай установы «Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Шчаслівыя ўсмешкі»;
• перадаюць увагу і клопат пажылым людзям з дзяржаўнай установы «Гомельскі сацыяльны пансіянат «Васільеўскі».

Такія акцыі вучаць дзяцей спагады, дабрыні і адказнасці, а таксама дорыць радасць тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і ўвазе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.