Візіт у Мемарыяльны музей братоў Лізюковых

Дата: 29 декабря 2025 в 15:49
9 просмотров

Візіт у Мемарыяльны музей братоў Лізюковых

✅Сёння вучні нашай гімназіі наведалі Мемарыяльны музей братоў Лізюковых. Падчас экскурсіі яны даведаліся шмат цікавых фактаў пра жыццё і гераічныя подзвігі гэтых выдатных сыноў беларускай зямлі.??

✅Кіраўнік па ваенна- патрыятычным выхаванні пазнаёміў гімназістаў з асабістымі рэчамі братоў, дакументамі і фотаздымкамі, якія захоўваюцца ў экспазіцыі музея. Асаблівую ўвагу вучні звярнулі на гісторыі баявых дзеянняў, у якіх браты праявілі мужнасць і адданасць Радзіме.

✅Такое наведванне стала важным урокам патрыятызму і памяці, дапамагло маладым людзям адчуць сувязь з гісторыяй сваёй краіны і ўсвядоміць значнасць подзвігаў братоў Лізюковых для Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.