Вучні нашай гімназіі былі запрошаны на ўрачыстую «Ёлку мэра»

Дата: 29 декабря 2025 в 16:11
18 просмотров

Вучні нашай гімназіі былі запрошаны на ўрачыстую «Ёлку мэра»
Больш за 2000 дзяцей сабраліся на прадстаўленні, каб сустрэць Новы год разам з старшынёй гарвыканкама Уладзімірам Прывалавым. Святочная праграма ўключыла ў сябе яркія канцэртныя нумары ад прафесійных артыстаў і творчых калектываў.
Нашы вучні атрымалі асаблівую магчымасць стаць гасцямі гэтага гарадскога мерапрыемства.  Арганізатары падарылі дзецям сапраўдны святочны феерверк эмоцый, натхнення і веры ў казачныя цуды. Такія мерапрыемствы не толькі ствараюць  настрой перад Новым годам, але і застаюцца ў памяці як яркія і цёплыя моманты дзяцінства

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.