05.01.2026 Дзённік лагера «Сузор’е»: Зімовыя адкрыцці!

Дата: 5 января в 21:16
11 просмотров

05.01.2026 Дзённік лагера «Сузор’е»: Зімовыя адкрыцці! 
      Яшчэ адзін дзень у лагеры прайшоў яскрава, актыўна і з карысцю! Наша раніца па традыцыі пачалася з бадзёрай зарадкі, каб прачнуцца і зарадзіцца энергіяй.  Пасля смачнага і карыснага снедання дзеці адправіліся на зімовыя прагулкі!  Марознае паветра, іскрысты снег і вясёлыя гульні — што можа быць лепш для здароўя і выдатнага настрою! 
     А галоўнай падзеяй дня стаў майстар-клас па робататэхніцы ад клубу VECTAR! Гэта было сапраўднае апусканне ў свет тэхналогій і інжынерыі:
✅Нашы малодшыя выхаванцы з вялікім натхненнем сабралі свой першы electric go-kart 
✅Старэйшыя дзеці пазнаёміліся з больш складанымі канцэпцыямі, працуючы з базавымі шасі (base chassis) і праграмуючы іх рухі. 
    Натхненне, радасць адкрыццяў і ганар за свае канструкцыі — вось што падарыў гэты дзень кожнаму ўдзельніку! 

   Чакаем новых адкрыццяў заўтра! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.