Падыходзiць да фіналу наша агульнагімназічная акцыя «Твары дабро»

Дата: 6 января в 14:22
13 просмотров

Падыходзiць да фіналу наша агульнагімназічная акцыя «Твары дабро», якая праводзілася ў рамках рэспубліканскіх акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы».
Сёння ўсе скрынкі сабраны, і ўжо заўтра дабрачынная дапамога будзе накіравана ў дзяржаўную ўстанову
«Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Шчаслівыя ўсмешкі».

Сёння частка дабрачыннай дапамогі ўжо была накіравана ў прытулак для бяздомных жывёл. Гэта важны крок, які сведчыць пра неабыякавасць і вялікае сэрца нашых вучняў і іх бацькоў.

Наступная частка дапамогі будзе перададзена дзяржаўнай установе
«Гомельскі сацыяльны пансіянат «Васільеўскі».

Такім чынам, наша агульнагімназічная акцыя працягвае сваю добрую місію — падтрымліваць тых, хто мае патрэбу ў клопаце і ўвазе.

Выказваем шчырую падзяку ўсім неабыякавым: вучням і бацькам гімназіі. Мы вельмі цэнім вашу клопатлівасць і падтрымку тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Такія акцыі вучаць дзяцей спагады, адказнасці і паказваюць, што сапраўдныя добрыя справы пачынаюцца з маленькіх крокаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.