Педагагічны савет на тэму: «Ад якасці ведаў да алімпіядных вяршыняў: сістэмны падыход да суправаджэння вучэбных дасягненняў гiмназiстаў»

Дата: 6 января в 14:44
16 просмотров

Сёння ў гімназіі №36 адбыўся педагагічны савет на тэму:
«Ад якасці ведаў да алімпіядных вяршыняў: сістэмны падыход да суправаджэння вучэбных дасягненняў гiмназiстаў».

На пасяджэнні былі разгледжаны важныя пытанні:

• падвядзенне вынікаў засваення вучэбнага матэрыялу вучнямі за першае паўгоддзе;
• аналіз работы з вучнямі, якія маюць высокую вучэбную матывацыю;
• сістэмная падрыхтоўка да абласной i рэспубліканскай алімпіяд;
• арганізацыя і планаванне работы з адоранымі вучнямі;
• распрацоўка алгарытму падрыхтоўкі да Цэнтралізаванага экзамену;
• стварэнне індывідуальнай траекторыі развіцця для будучых алімпіяднікаў.

Педагагічны савет стаў пляцоўкай для абмену вопытам і выпрацоўкі эфектыўных падыходаў да падтрымкі вучэбных дасягненняў, што дазволіць кожнаму вучню раскрыць свой патэнцыял і дасягнуць новых вяршыняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.