Вучні 6-х класаў гімназіі №36 здзейснілі цікавую і пазнавальную экскурсію ў ліцэй МНС

Дата: 6 января в 14:54
21 просмотр

Сёння вучні 6-х класаў гімназіі №36 здзейснілі цікавую і пазнавальную экскурсію ў ліцэй МНС.

✅Падчас наведвання дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі навучання ў ліцэі, даведаліся пра працу выратавальнікаў і сучасныя сродкі бяспекі. Экскурсія дала магчымасць убачыць, як фарміруюцца прафесійныя навыкі будучых супрацоўнікаў МНС, і адчуць важнасць гэтай адказнай і высакароднай прафесіі.

✅Вучні атрымалі шмат новых ведаў, яркіх уражанняў і зразумелі, што бяспека чалавека і грамадства залежыць ад падрыхтаванасці і мужнасці тых, хто абраў шлях служэння Радзіме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.