06.01.2026 «Эмоцыі апошняга дня!»

Дата: 6 января в 18:28
20 просмотров

06.01.2026 «Эмоцыі апошняга дня!»

 Апошні дзень у лагеры быў неверагодна насычаным і падарыў кожнаму атраду свае яскравыя ўражанні. 
 Раніца пачалася з важнай размовы: дзеці сустрэліся з інспектарам па справах непаўналетніх Яруцічам С.Ф. Абмяркоўвалі сур'ёзную і актуальную тэму. Што рабіць з падазронымі паведамленнямі і чаму важна берагчы свае асабістыя звесткі— цяпер нашы дзеці ведаюць адказы!
 Далей — кожны па сваім маршруце. Першы атрад акунуўся ў атмасферу творчасці ў бібліятэцы! На навагодняй майстэрні  яны рабілі дзіўныя цацкі ўласнымі рукамі.  Другі атрад адправіўся на доўгачаканы і добры мультфільм «Чабурашка 2»! Смех, усмешкі і мора станоўчых эмоцый — што можа быць лепш на канікулах?
 Пакуль малышы адпачывалі, старэйшыя дзеці сустрэліся з прадстаўнікамі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Тэма размовы — здароўе зубоў! Урачы расказалі, як правільна клапаціцца пра зубы і чаму гэта так важна.
 Вось такім насычаным, вясёлым і пазнавальным быў наш завяршальны дзень!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.