Наведванне музея ваеннай славы

Дата: 10 января в 23:20
13 просмотров

Наведванне музея ваеннай славы

✅Сёння вучні 8-х класаў здзейснілі пазнавальную паездку ў музей ваеннай славы. Экскурсавод расказаў пра гераічныя старонкі гісторыі, паказаў унікальныя экспанаты, якія захоўваюць памяць пра подзвігі нашых воінаў.

✅Нягледзячы на непагадзь, юныя патрыёты з цікавасцю слухалі аповеды, задавалі пытанні і з захапленнем разглядалі экспазіцыі. 
✅Гэтая сустрэча стала яшчэ адным доказам таго, што сапраўдным патрыётам не страшныя ні дождж, ні вецер.

✅Такія мерапрыемствы дапамагаюць моладзі лепш разумець мінулае сваёй краіны і выхоўваюць павагу да тых, хто адстойваў свабоду і незалежнасць Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.